Беларуская Служба

Урад запэўнівае, што «Польскі лад» падтрымае сярэдні польскі клас

04.08.2021 14:00
«Каб абед раз на тыдзень у рэстаране, летні адпачынак, ці кампʼютар або айфон для дзіцяці не быў нейкім эксклюзівам».
Аўдыё
  • Перадача «Пульс польскай эканомікі»
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneElżbieta Krzysztof/Shutterstock

Падатковая рэформа, якую прапануе ўрад у рамках праграмы «Польскі лад» пакіне ў кашальках палякаў 13-14 мільярдаў злотых. Аб гэтым казаў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Адначасова кіраўнік ураду запэўнівае, што падатковая рэформа не толькі падтрымае найменш забяспечаных у краіне, а таксама будзе карыснай для польскага сярэдняга класу:

- «Польскі лад» гэта праграма прабівання праз шкляны столь. Мы хочам, каб польскі сярэдні клас яшчэ больш умацаваўся:каб абед раз на тыдзень у рэстаране, летні адпачынак, ці кампʼютар або айфон для дзіцяці не быў нейкім эксклюзівам, а каб польскія семʼі маглі сабе гэта дазволіць.

Урад плануе павялічыць суму вольную ад падаткаў да 30 тысяч - $7832 (цяпер 8 тысяч - $2088) і павысіць першы падатковы парог з 85 тысяч да 120 тысяч злотых ($22139 - $31332) .

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі