Беларуская Служба

Колькі каштуе арэнда кватэр у найбуйнейшых гарадах Польшчы

10.08.2022 13:47
Рынак арэнды ў Польшчы кіруецца прынцыпам «хто першы, той лепшы».
 .
Ілюстрацыйнае фота.shutterstock.com

Неўзабаве – традыцыйна ў другой палове жніўня – студэнты, якія вярнуліся з канікул, пачнуць інтэнсіўны пошук месца пражывання на наступны год навучання. Цяпер перад імі стаіць асабліва складаная задача, піша Forbes.

З-за высокіх коштаў на арэнду жытла будзе больш сітуацый, калі ахвочыя арандаваць будуць гандлявацца паміж сабой, прапаноўваючы загадзя заключыць дамову на большы тэрмін, уносячы больш высокі дэпазіт або гатоўнасць плаціць больш высокую арэндную плату.

Каб знайсці прапанову, якая апраўдае чаканні, і стаць арандатарам кватэры, цяпер неабходна не толькі сістэматычна і ўважліва сачыць за аб'явамі, але і хутка арганізоўваць прагляд памяшканняў і яшчэ хутчэй прымаць рашэнні.

Прынцып «хто першы, той і лепшы» будзе працаваць часцей, чым раней. Верагодна, таксама тыя, хто прапануе памяшканне ў арэнду, будуць больш звяртаць увагу на матэрыяльную забяспечанасць патэнцыйных арандатараў – ці ёсць у іх праца, стабільны прыбытак і ці будуць яны своечасова аплочваць за пражыванне.

Аналіз парталаў Morizon.pl і Gratka.pl паказвае, што цяпер на рынку арэнды больш чым на 1/3 (35%) менш прапаноў, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У параўнанні са жніўнем 2019 года колькасць прапаноў арэнды кватэр у 5 гарадах – Варшава, Кракаў, Познань, Гданьск і Вроцлаў – знізілася ажно на 67%.


Цяпер на рынку арэнды больш чым на 1/3 (35%) менш прапаноў, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Цяпер на рынку арэнды больш чым на 1/3 (35%) менш прапаноў, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Вынікам абмежаванай прапановы і высокага попыту зʼяўляецца значнае павелічэнне сярэдніх арэндных ставак. Аналіз даступных цяпер абʼяў аб арэндзе кватэр паказвае, што сярэднія стаўкі ў 5 вышэйзгаданых гарадах за апошні год выраслі ў сярэднім на 34%.

І не варта чакаць, што арэндныя стаўкі пачнуць падаць. Гэтаму перашкаджае не толькі высокі попыт і дэфіцыт прапаноў, але і агульны рост коштаў на прадукты і паслугі. Растуць і зборы з уласнікаў. Гаворка ідзе не толькі пра кошт пакупкі і / або аздаблення кватэры, прызначанай для здачы ў арэнду, але і пра тарыфы на эксплуатацыю дома: вываз смецця, асвятленне, аплата ацяплення, вады і інш. На памеры арэндных плацяжоў адбіваецца і рост плацяжоў па іпатэцы. Варта нагадаць, што частка памяшканняў, якія прапануюцца ў арэнду, набытыя ў крэдыт. Таму іх уласнікі, натуральна, хочуць кампенсаваць даходам ад арэнды абавязковыя выплаты банку.

вх