Беларуская Служба

Як Украіна стала незалежнай

10.07.2019 15:51
''Мы не можам казаць, што ўкраінскія камуністы былі чымсьці напалоханыя. Сабраўшыся на дачы ў Гурэнка (тагачасны першы сакратар ЦК КПУ), яны прынялі рашэнне – абвяшчаць незалежнасць. Стала больш немэтазгодным падпарадкоўвацца Маскве''.
Аўдыё
  • Размова з першым паслом Украіны ў Расеі Уладзімерам Крыжаноўскім
 ,
Плошча Незалежнасці, Кіеўjoyfull/Shutterstock.com


Напрыканцы жніўня 1991 года, у выніку паразы маскоўскага путчу Дзяржаўнага камітэту па надзвычайным становішчы (ГКЧП), адбыўся так званы «парад суверэнітэтам»: па чарзе саюзныя рэспублікі пачалі абвяшчаць незалежнасць. 24 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет УССР прыняў Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны. Мы разам з удзельнікам тых падзеяў, першым паслом Украіны ў Расеі Уладзімерам Крыжаноўскі прыгадалі ў якіх умовах адбывалася станаўлення незалежнай Украіны.

Польскае радыё: Спадар Уладзімер, якім чынам адбывалася абвяшчэнне незалежнасці Украіны? Гледзячы на большасць еўрапейскім краінаў СССР, заўважым, што ўладу там прынялі нацыянальныя сілы – народныя франты (за выключэннем Беларусі і Украіны). Украінскі ‘’Рух’’ ня змог утварыць новай дзяржаўнай адміністрацыі, а дзяржаву ўзначаліў сакратара ЦК КПУ па ідэалогіі Краўчук Л.М.

Уладзімер Крыжаноўскі: Давайце казаць былы сакратара ЦК, варта цалкам выконваць усе фармальнасці, бо гэта мае вялікае значэнне. Напярэдадні ён выйшаў з Кампартыі, то-бок, краіну ўзначаліў, чалавек, які камуністам не быў. Гэта першы момант. Па-другое, мы не можам казаць, што ўкраінскія камуністы былі чымсьці напалоханыя. Сабраўшыся на дачы ў Гурэнка (тагачасны першы сакратар ЦК КПУ), яны прынялі рашэнне – абвяшчаць незалежнасць. Стала больш немэтазгодным падпарадкоўвацца Маскве. На дадатак Краўчук, праводзіў вельмі асцярожную, далікатную палітыку – намагаўся ''прайсці паміж кропеляк''. Фактычна, да рашэння кіраўніцтва КПУ ён адкладваў галасаванне за незалежнасць. Адметна, што першыя паў гады Вярхоўны Савет працаваў фактычна пад дыктоўку ’’Народнай Рады’’ – то-бок апазіцыі. Сітуацыя змянілася пасля 5-6 месяцаў, аднак першапачаткова, камуністы сядзелі і не чырыкалі. (...)

Госцем нашай студыі быў пасол Украіны ў Расеі ў 1991-94 гг. Уладзімер Крыжаноўскі, а поўную гутарку з ім слухайце ў далучаным зверху гукавым файле.

Эдуард Жолуд