Беларуская Служба

Брытанія развітаецца з ЕС па дамове

18.10.2019 14:06
Лондан і Брусель дамовіліся пра ўмовы выхаду Аб'яднанага Каралеўства з Еўрасаюза.
 -
Саміт ЕС-Вялікабрытанія ў БруселіEPA/OLIVIER HOSLET Dostawca: PAP/EPA.

Тэму асвятляе штодзёнка «Rzeczpospolita».

Перамовы доўжыліся некалькі тыдняў і тычыліся ў першую чаргу сітуацыі Паўночнай Ірландыі. Еўрасаюз дамагаецца, каб захаваўся свабодны гандаль паміж Паўночнай Ірландыяй ды рэштай краіны. Вялікабрытанія хацела захавання кантролю над мяжой паміж дзвюма Ірландыямі.

Папярэдняя дамова прадугледжвала захаванне мытнага звязу паміж Ірландыяй ды Паўночнай Ірландыяй да моманту выпрацоўкі новага паразумення. Цяпер гэты пункт адрынуты. Ня будзе адзінай мытнай прасторы абедзвюх Ірляндый, а толькі супольны абшар мытных правіл. Мытны кантроль тавараў, якія пастаўляюцца ў Паўночную Ірландыю і вывозяцца адтуль, зʼявіцца на марской мяжы паміж Паўночнай Ірландыяй ды рэштай Вялікабрытаніі. Тавары, якія будуць выходзіць па-за брытанскіх рынак, будуць абкладацца мытам, піша выданне.

Дадзены механізм будзе дзейнічаць 4 гады, а потым Белфаст самастойна вырашыць заставацца ці выйсці з гэтага абшару. У сваю чаргу выхад Вялікабрытаніі з ЕС адбудзецца 31 кастрычніка, але да канца 2020-га года будзе дзейнічаць пераходны перыяд, каб выпрацаваць новую дамову аб свабодным гандлі ЕС і Вялікабрытаніі. На пераходны час будуць дзейнічаць законы ЕС.

Цяпер брытанскі парламент павінен зацвердзіць дадзенае пагадненне. Аднак няма ўпэўненасці ў тым, што дэпутаты прагаласуюць за новую прапанову ўраду. Галасаванне адбудзецца ў суботу, піша выданне.

юл