Беларуская Служба

Павал Усаў: Беларусь і Арабскія Эміраты вядуць збройны бізнес

08.11.2019 12:48
Аляксандар Лукашэнка штогод наведвае Арабскія Эміраты са старэйшым сынам.
Аўдыё
Павал Усаўradyjo.net

- Адносіна паміж персанальна Лукашэнкам і яго атачэннем ды ААЭ ў апошнія гады развіваюцца вельмі інтэнсіўна. Гэта ніколькі не звязана з інвестыцыямі арабскіх шэйхаў у Беларусі, але, перш за ўсё, гэта звязана са збройным бізнесам, які паміж краінамі развіваецца даволі інтэнсіўна. Гэты бізнес быў пачаты яшчэ Уладзімірам Пефціевым, адным з калісьці набліжаных да Лукашэнкі алігархаў. Таксама ёсць чуткі, што найбліжэйшае атачэнне Лукашэнкі ўкладвае сродкі ў інвестыцыйныя праекты і нерухомасць і ў Арабскіх Эміратах. Гавораць, што туды ўкладваецца частка капіталу сям’і самога Лукашэнкі. Таму штогод Лукашэнка і яго старэйшы сын, які з’яўляецца намеснікам старшыні Савета бяспекі, і які курыруе беларускі ваенна-прамысловы комплекс, наведваюць Эміраты. Усё гэта сведчыць аб тым, што ёсць інтарэсы, звязаныя са збройным бізнесам, у якім актыўна ўдзельнічае Беларусь, - каментуе візіт Лукашэнкі палітолаг Павал Усаў.

ав

слухайце аўдыё