Беларуская Служба

15 сакавіка плануецца правесці Усебеларускі кангрэс за незалежнасць

20.01.2020 15:27
- Мэта – сфармаваць агульнанацыянальны падыход да абароны незалежнасці і мабілізаваць на гэтую абарону беларускі народ, - гаворыць Ігар Рынкевіч.
Аўдыё
Плакат кангрэсуНовы Час

Правядзенне кангрэса ўхваліла Рада БНР. У склад аргкамітэту ўвайшлі міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, грамадская дырэкцыя народнага мемарыялу Курапаты.

Ідэя кангрэсу вельмі моцна звязана з пагрозай незалежнасці Беларусі, якая існуе ў дадзены момант.

Галоўная мэта, якую ставяць арганізатары: сфармаваць агульнанацыянальны падыход да абароны незалежнасці Беларусі – гаворыць сустаршыня аргкамітэту кангрэса Ігар Рынкевіч:

- Мэта – сфармаваць агульнанацыянальны падыход да абароны незалежнасці, ад небяспекі інтэграцыі з імперскім рэжымам Расіі і мабілізаваць на гэтую абарону беларускі народ, як адзіную крыніцу дзяржаўнай улады і носьбіт суверэнітэту Беларусі. Мы памятаем, гэта норма Канстытуцыі. Кангрэс мусіць працаваць на аснове дакументаў як часоў БНР, так і на канстытуцыйных актах незалежнай Беларусі.

Па словах Ігара Рынкевіча, плануецца, што будзе некалькі соцень дэлегатаў, будуць запрошаны назіральнікі, госці і прадстаўнікі СМІ. Аргкамітэт разглядае розныя варыянты і сцэнары правядзення кангрэсу:

- Некаторыя мяркуюць, што кангрэс можна склікаць у Вільні. Але гэта заганная практыка, мы ўсё ж гаспадары на сваёй зямлі. Калі нам забароняць правесці кангрэс, то будзе мітынг, дзе пройдзе абмеркаванне папярэдне прынятых дакументаў. Было вырашана раней правесці круглыя сталы, каб абмеркаваць тэматычныя напрамкі да кангрэсу. Нават калі нам не дазволяць правесці кангрэс, то асноўныя дакументы ўжо будуць прынятыя.

Папярэдні кангрэс прайшоў у снежні 2014 году. На ім было каля 60 дэлегатаў. Наш суразмоўца падкрэслівае, што пяць гадоў таму большасць партый ігнаравала правядзенне кангрэсу, сёлета сітуацыя іншыя.

Чалец Рады кангрэсу 2014 году, Рыгор Кастусёў з БНФ гаворыць, што кожнае мерапрыемства, якое будзе выступаць у абарону незалежнасці Беларусі з’яўляецца патрэбным.

Наступнае пасяджэнне аргкамітэта Усебеларускага кангрэсу за незалежнасць адбудзецца 23 студзеня.

слухайце аўдыё

ав