Беларуская Служба

Беларуская рэвалюцыя згасае?

20.10.2020 18:06
У апошнія дні вулічныя пратэсты ў Беларусі сталі менш масавыя.
Аўдыё
  • Эксперт пра пратэсты ў Беларусі
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STR Dostawca: PAP/EPA

Улады паспяшылі заявіць, што пратэсты сціхаюць. Трэба аддзяляць вулічную актыўнасць ад пратэставых настрояў. Актыўнасць беларусаў змяняецца: з цэнтральных праспектаў пераносіцца ў двары ды мікрараёны. Пры гэтым пратэставыя настроі нікуды не падзеліся. Людзі маюць досыць уладарання Лукашэнкі. Як далей могуць развівацца падзеі ў Беларусі? Пра гэта размова з экспертам.

На днях міністр унутраных спраў Беларусі Казакевіч заявіў, што міліцыя адзначае паступовае згасанне пратэставага руху, як па тэрыторыі, так і па масавасці. Пры гэтым ён жа выступіў з пагрозамі выкарыстання супраць бяззбройнага мірнага насельніцтва агнястрэльнай зброі. Гэта апошні сродак, які застаўся ў сілавікоў. Нягледзячы на арышты, хапуны ды запалохванні, беларусы не спыняюць пратэсты. Непрыняцце Лукашэнкі не змяншаецца. Аднак грамадскаму супраціву не хапае масавасці, каб змусіць Лукашэнку да адстаўкі.

У Беларусі склалася пакуль патавая сітуацыя. Якія перспектывы ў пратэстаў і які магчымы сцэнар развіцця сітуацыі? З гэтымі пытаннямі мы звярнуліся да аглядальніка Аляксандра Класкоўскага.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл