Беларуская Служба

Два гады таму здабыў Нобелеўскую прэмію міру, сёння вядзе вайну

28.07.2021 16:03
Эфіопскія ўлады не пускаюць у рэгіён замежных назіральнікаў, таму даведацца пра сапраўдную сітуацыю цяжка.
PAP
PAPPAP

Сотні ахвяраў, нават мільён уцекачоў і вайна між этнічнымі групамі, якія 30 гадоў таму звергнулі дыктатуру – гэта вынік грамадзянскай вайны ў Эфіопіі. Не было б у гэтым нічога дзіўнага, калі б не факт, што галоўным камандзірам эфіопскага войска з’яўляецца прэм’ер-міністр краіны Абій Ахмед, якія яшчэ 2 гады таму атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Сёння ён стараецца знішчыць адну з этнічных групаў краіны – тыграйцаў, чытаем у газеце Rzeczpospolita.

Вайна распачалася на фоне абвінавачванняў тыграйцаў у тым, што яны з’яўляюцца найбагацейшай групай, якая мае найбольшы доступ да федэральнага бюджэту, хаця складае ўсяго 6% насельніцтва краіны. На самой справе ў рэгіёне Тыграй, што на поўначы Эфіопіі, вельмі часта не хапае электрычнасці, вады і інфраструктуры. Праўдай з’яўляецца факт, што тыграйцы з часоў звяржэння дыктатуры ў 1991 годзе мелі шырокае прадстаўніцтва ва ўладзе ўсёй федэрацыі Эфіопіі. Прэм’ер-міністр Абій Ахмед змяніў гэта, а ў выніку распачаў вайну супраць этнічнай меншасці. З лістапада 2020 года з Тыграю ўцёк нават мільён чалавек. Большасць з іх пражывае ў лагерах у Судане, аднак з моманту калі эфіопскія войскі заблакавалі спалучэнне Тыграю з краінай-суседкай, выезд туды немагчымы. Гэта можа прывесці да магутнага крызісу.

Дадаткова, эфіопскія ўлады не пускаюць у рэгіён замежных назіральнікаў, таму даведацца пра сапраўдную сітуацыю цяжка. Інфарматары з суседніх рэгіёнаў кажуць, што да канфлікту могуць далучыцца чарговыя этнічныя групы і правінцыі. Так у рэгіёне Амхара мабілізуюць усіх, хто можа трымаць зброю, а рэгіён Араф адкрыў калідор для тыграйскіх уцекачоў – тым разам у Джыбуці, чытаем у газеце Rzeczpospolita.

аев