Беларуская Служба

Варшава распачала дыпламатычны наступ 

22.11.2021 12:34
Кіраўнік польскага ўрада ў найбліжэйшыя дні наведае агулам больш за дзесятак краінаў Еўропы.
Аўдыё
  • Анна Фатыга падкрэсліла, што палітыка пастаянных саступак Расіі з'яўляецца сур'ёзнай памылкай.
Polish Prime Minister Mateusz Morawiecki.
Polish Prime Minister Mateusz Morawiecki.Photo: EPA/TOMS KALNINS

Дзеля згуртавання хаўруснікаў перад аблічам гібрыднага наступу на ЕЗ ў боку рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі кіраўнік польскага ўрада ў найбліжэйшыя дні наведае агулам больш за дзесятак краінаў Еўропы.

У нядзелю, 21 лістапада  прэм'ер- Польшчы Матэвуш Маравекці наведаў Эстонію, Літву і Латвію. У ходзе кансультацый з кіраўнікамі ўрадаў краінаў  Балтыі польскім прэм’ер абмеркаваў крызіс на ўсходняй мяжы Еўрапейскага Звяза і бягучую геапалітычную сітуацыю. Талін, Вільня і Рыга запэўнілі, што яны салідарныя з Варшавай.

Прэс-сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер заявіў, што Польшчу і балтыйскія краіны звязваюць не толькі агульнасць інтарэсаў, але і агульнасць гістарычнага досведу.

У Таліне прэм'ер-міністр Матэуш Маравецкі сустрэўся з эстонскай прэм'ер-міністр Каяй Калас. Яна падзякавала польскаму народу за абарону ўсходніх межаў Еўразвязу.

Затым прэм'ер адправіўся ў Вільню, дзе кіраўніца літоўскага ўрада Інгрыда Шымоніце падкрэсліла, што найбольшы ўдар гібрыднай атакі прыняла на сябе Польшча. На яе думку, Еўропа адзінагалосна павінна падтрымліваць ціск на  рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

У завяршэнні візіту ў краіны Балтыі Матэвуш Маравецкі сустрэўся са сваім калегам у Латвіі. Прэм'ер-міністр Крыш'яніс Карыньш заявіў, што рэжыму Лукашэнкі не ўдалося дэстабілізаваць або раскалоць Еўропу:

-Калі беларускі рэжым лічыў, што яму ўдасца дэстабілізаваць або раскалоць Еўропу, то ён, верагодна, вельмі расчараваны. На самай справе мы назіраем адваротны працэс: Еўропа збліжаецца і кансалідуецца.

Крыш'яніс Карыньш дадаў, што Рыга і Варшава не дазволяць рэжыму Лукашэнкі выкарыстоўваць грамадзян іншых краін, незаконна выцясняючы іх на мяжу Супольнасці.

У сваў чаргу польскі прэм'ер Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што беларускія спецслужбы транспартуюць мігрантаў да мяжы  з Латвіяй:

-Гэты крызіс разгортваецца на польска-беларускай мяжы, літоўска-беларускай мяжы і на латвійска-беларускай мяжы. Крызіс на латвійска-беларускай мяжы з'яўляецца найменшай з усіх, але ён можа разрасціся ў кожны момант. Цягам апошніх 40 гадзін Лукашэнка траспартаваў людзей з польскай мяжы да лагістычных цэнтраў у некалькіх кіламетрах ад мяжы з Латвіяй. Гэтыя людзі з'яўляюцца інструментам у руках мінскай улады. 

Еўрадэпутатка ад кіроўнай у Польшчы правай партыі “Права і справядлівасці”, былая міністр замежных спраў Польшчы Анна Фатыга заявіла, што ўсе напады Расіі ці Беларусі накіраваныя на паслабленне Польшчы і Еўропы. Іх задача - схіліць ЕЗ  да прызнання Пуціна і Лукашэнкі раўнапраўнымі партнёрамі ў перамовах.

Анна Фатыга падкрэсліла, што палітыка пастаянных саступак Расіі з'яўляецца сур'ёзнай памылкай. Вынікам якой будзе ўсё больш моцнае выпрабаванне заходніх палітыкаў, а гэтыя штучна створанныя праблемы, будуць выкарыстоўвацца якразменнай манеты  у розных геапалітычных гульнях Крамлях:

-Адно напэўна - Крэмль даведаўся, што Польшча не стане такім элементам перамоваў. Было б добра, каб нашы саюзнікі на Захадзе гэта прынялі да ведама.

Сярод іншага гэта і з’яўляецца адной з асноўных мэтаў дыпламатычнага наступу Вашавы. Еўрадэпутат Анна Фатыга дадала, што некаторыя заходнія грамадствы ўжо разумеюць пагрозу з боку Расіі. Дыпламатычныя і інфармацыйныя намаганні Польшчы ды іншых краін нашага рэгіёну павінны быць накіраваны на перакананне палітычнай эліты Захаду ў сур’ёзнасці гэтай пагрозы. 

Варшава даклдана разумее, што крызіс на межах Беларусі з балтыйскімі краінамі і Польшчай з'яўляецца элементам агрэсіўнай палітыкі Мінска і Масквы, накіраванай супраць Захаду. Другім элементам з'яўляецца засяроджванне расійскіх войскаў паблізу расійска-ўкраінскай мяжы, а таксама на тэрыторыі Беларусі і ў Калініградскай вобласці. Трэці элемент, па перакананні Варшавы, - гэта стварэнне энергетычнага крызісу ў Еўропе. Ці атымаецца польскаму ўраду данесці гэта да партнёраў у Еўропе даведаемся ўжо неўзабаве.

Тым часам прэс-сакратар міністра-каардынатара спэцслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын сказаў, што сітуацыя на мяжы з Беларуссю пастаянна застаецца напружанай. Уначы адбылося дзве спробы групавога ўварвання на польскую тэрыторыю. Жаорын заявіў, што пакуль няма інфармацыі аб тым, што рыхтуюцца буйныя атакі на мяжу, але польскія службы гатовыя і да гэтага:

-У Брузгах, з беларускага боку мяжы, з'явіўся гарадок вакол складоў, у якіх начуюць мігранты. Мы лічым, што гэта будзе своеасаблівы плацдарм для кропкавых нападаў, з якімі кожную ноч маюць справу нашы салдаты. Сітуацыя застаецца напружанай. Да нас не паступалі ніякія сігналы аб тым, што Беларусь адмовіцца ад гэтай аперацыі па дэстабілізацыі Польшчы.

Падсумаць сітуацыю можна словамі польскага прэм’ера: "Мы з'яўляемся сведкамі спробы змяніць дзейсны парадак бяспекі. Нарошчванне расійскага войска на мяжы з Украінай і шантаж Малдовы газам з'яўляецца чырвонай трывогай для Еўрапейскага Звязу. Час пазбегнуць катастрофы».

Слухайце аўдыё! 

эж

Урад Польшчы: Закрыццё чыгуначнага транспарту з Беларуссю пакуль не разглядаецца

21.11.2021 14:11
Беларускія службы вывелі мігрантаў з ваколіцаў пераходу і такім чынам выканалі ўмовы польскай памежнай службы.

Міністэрства нацыянальнай абароны: Яшчэ адзін доказ інструментальнага выкарыстання мігрантаў беларускімі службамі

21.11.2021 17:09
«Тое, што гібрыдная атака Лукашэнкі не выходзіць за межы польска-беларускай мяжы, звязана з прафесіяналізмам салдат і афіцэраў і паслядоўная палітыка ўрада».

Прэзідэнт Польшчы: Дзякуючы адказнасці і доблесці нашых службаў мы выйграем

22.11.2021 09:55
У інтэрвʼю, надрукаваным у часопісе Sieci, прэзідэнт Дуда паразважаў аб тым, чаму менавіта Польшча стала асноўным абʼектам гібрыднага нападу.