Беларуская Служба

Змяняюцца межы і плошча Бярэзінскага запаведніка і нацпарка "Браслаўскія азёры"

09.08.2019 09:46
Са складу зямель Бярэзінскага біясфернага запаведніка, якія ўтвараюць яго тэрыторыю, выключаны зямельныя ўчасткі некаторых землекарыстальнікаў, мэтавае прызначэнне якіх не адпавядае прыродаахоўным мэтам.
Brasław, Jezioro Drywiaty
Brasław, Jezioro DrywiatySzeder László/GFDL/CC-BY-SA-3.0/CC BY-SA 2.5/Wikimedia Commons

Гэта прадугледжана ўказам кіраўніка Беларусі №279 ад 26 лiпеня 2019 года, паведамляе газета ''Звязда'' са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Дакумент прыняты ў мэтах эфектыўнага функцыянавання дадзеных дзяржаўных прыродаахоўных устаноў. У прыватнасці, са складу зямель Бярэзінскага біясфернага запаведніка, якія ўтвараюць яго тэрыторыю, выключаны зямельныя ўчасткі некаторых землекарыстальнікаў, мэтавае прызначэнне якіх не адпавядае прыродаахоўным мэтам. Таксама змяняюцца межы, плошча і склад зямель ахоўнай зоны запаведніка.

Што тычыцца нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры", яго плошча цяпер будзе складаць 64 216,33 га (раней 64 493,3 га), а плошча запаведнай зоны - 3407,2 га (раней 3406 га). Таксама змяняюцца межы, плошча і склад зямель зоны рэгуляванага выкарыстання, рэкрэацыйнай, гаспадарчай і ахоўных зон нацыянальнага парку. Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

эж