Беларуская Служба

Мінскія ўлады плануюць упарадкаваць велашэрынг і стварыць яму альтэрнатыву

20.08.2019 15:55
Апошнім часам скаргі на дадзены сэрвіс пачасціліся, таму ўлады павінны прымаць адпаведныя дзеянні.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay

Мінскія ўлады плануюць стварыць альтэрнатыву прыватнаму велашэрынгу, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Міхаіл Пракапенка на прэс-канферэнцыі 20 жніўня - паведамляе сайт Навіны.

Паводле яго слоў, цяпер у Мінску «назіраецца актыўная дзейнасць велашэрынгу, у прыватнасці кампаніі «Колабайк»: «Розныя водгукі мы чуем ад гараджанаў. Мінгарвыканкам з гэтым працуе. Мы стараемся, не замінаючы развіццю прадпрымальніцкага руху, трохі правесці рэвізію нарматыўных дакументаў, прапанаваць пэўныя фарматы ўзаемадзеяння. Таму што шмат каго не задавальняе, калі ідзе неўпарадкаваны пракат ровараў, і часцяком ровары перашкаджаюць руху і праходу пешаходаў», – сказаў чыноўнік.

Ён дадаў, што ў апошні час скаргі на дадзены сэрвіс пачасціліся, таму ўлады павінны прымаць адпаведныя дзеянні. Тым ня менш, Пракапенка ўпэўнены, што за велашэрынгам – будучыня і трэба проста паляпшаць якасць прадстаўлення сэрвісу, старацца «рэгуляваць дадзеныя працэсы і, па магчымасці, не ўкліньвацца ў прастору звычайных гараджан».

нг