Беларуская Служба

У перапісе насельніцтва Беларусі паўдзельнічалі 4,4 млн чалавек

18.10.2019 13:54
З 21 кастрычніка перапісшчыкі пачнуць наведваць кватэры і дамы беларусаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

На раніцу 18 кастрычніка ў перапісе насельніцтва Беларусі паўдзельнічалі 4 млн 460 тыс. чалавек (на 1 жніўня ў краіне жылі 9 млн 454 тыс. 100 чалавек). 1 млн 827 тыс. 600 чалавек з іх перапісаліся самастойна праз інтэрнэт (у Мінску – 67,3% ад тых, хто прайшоў перапіс), паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Дарэчы, у пятніцу яшчэ можна прайсці перапіс праз Сеціва, інфармуе «Еўрарадыё».

У Мінску перапісаліся ўжо 909 тыс. чалавек, у Мінскай вобласці – больш за 837 тыс., у Магілёўскай вобласці найменш – 418 тыс.

З 21 кастрычніка перапісшчыкі пачнуць наведваць кватэры і дамы беларусаў.

вс