Беларуская Служба

БАЖ пералічыць сваіх членаў

18.10.2019 16:17
У наступным годзе Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначае сваё 25-годдзе.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjne Shutterstock/Stokkete

Беларуская асацыяцыя журналістаў таксама праводзіць перапіс. Там вырашылі падлічыць членаў арганізацыі. У наступным годзе БАЖ адзначае сваё 25-годдзе, паведамляе Радыё «Рацыя».

Задача перапісу не толькі ў тым, каб зразумець, колькі ў арганізацыі сапраўды актыўных членаў, але і больш даведацца пра інтарэсы людзей, з якіх складаецца журналісцкая арганізацыя, кажа старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.

Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» – добраахвотнае, недзяржаўнае, непартыйнае аб’яднанне грамадзян, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю альбо садзейнічаюць яе развіццю. БАЖ працуе з восені 1995 года.

вс