Беларуская Служба

Сталічныя наймальнікі сталі больш заключаць працоўных дагавораў з замежнікамі

18.10.2019 18:17
З іх з грамадзянамі Кітая – 2 824, Украіны – 680, Узбекістана – 384, Азербайджана – 137, Турцыі – 136. 
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.jocic/ Shutterstock

За студзень – верасень айчынныя наймальнікі заключылі ў Мінску 5 017 працоўных дагавораў з замежнымі спецыялістамі (за такі ж перыяд 2018-га – 4 292), паведаміў агенцтву «Мінск-Навіны» начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама Юрый Баранаў. Пра гэта інфармуе «Звязда».

З іх з грамадзянамі Кітая – 2 824, Украіны – 680, Узбекістана – 384, Азербайджана – 137, Турцыі – 136. Прынятыя таксама на працу грамадзяне Літвы, Грузіі, Таджыкістана, ЗША, Сербіі, Ірана, Італіі і іншых дзяржаў.

- Большасць тых, хто ўехалі – амаль 2 тыс. чалавек – працуюць у будаўнічым сектары. Напрыклад, мулярамі, цеслярамі, бетоншчыкамі, арматуршчыкамі, мантажнікамі. 126 чалавек узначалілі ўласныя прадпрыемствы. 312 занятыя ў гандлі і грамадскім харчаванні. Астатнія размеркаваліся па іншых сферах дзейнасці, – адзначыў Юрый Баранаў.

вс