Беларуская Служба

Амаль 900 фураў чакалі раніцай на выезд з Беларусі ў краіны ЕЗ

20.10.2019 12:02
Больш за ўсё, як заўсёды, чарга на літоўскім напрамку – больш за 550 фур.
Ілюстрацыйны здымакShutterstock

Амаль 900 велікагрузных аўтамабіляў чакаюць сваёй чаргі на выезд з Беларусі ў краіны Еўрапейскага Звязу. Пра гэта сведчаць дадзеныя Дзяржпагранкамітэта, якія прыводзіць сайт naviny.by.

Больш за ўсё, як заўсёды, чарга на літоўскім напрамку – больш за 550 фур:

«Каменны Лог» – больш за 180;
«Прывалка» – больш за 170;
«Беняконі» – больш за 130;
«Катлоўка» – больш за 70.

Выезду ў Латвію чакае больш за 180:

«Урбаны» – больш за 130;
«Грыгораўшчына» – больш за 50.

На польскім напрамку ў чарзе стаіць больш за 130:

«Брузгі» – больш за 50;
«Бераставіца» – больш за 40;
«Казловічы» – больш за 40.

нг