Беларуская Служба

У Гродне пройдзе акцыя супраць інтэграцыі з Расiяй

10.12.2019 15:09
Акцыя адбудзецца ўздоўж ходнікаў Старога моста праз Нёман і на адыходзячых ад яго вуліцах. Пачатак а 15.00.
     , .
Акцыя супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй, Мінск.PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Гродзенскі актывіст, прадстаўнік БНК Мікалай Салянік запрашае грoдзенцаў 15 снежня ўзяць удзел у акцыі „Ланцуг салідарнасці” ўздоўж ходнікаў Старога моста праз Нёман і на адыходзячых ад яго вуліцах. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Акцыя ў падтрымку незалежнасці Рэспублікі Беларусь пачнецца а 15.00, паведамляе „Радыё Рацыя”.

Па словах палітыка, Гродна – гэта апошні рубеж. Аднак ён не ведае як на акцыю адрэагуюць гарадскія ўлады.

„Ведаеце, самае апошняе, што можна рабіць, – гэта рабіць прагнозы. Але я думаю, што ўлады не настолькі недалёкія, каб зрабіць штосьці такое супрацьпраўнае, бо мы гэтай акцыяй хочам паказаць, што мы – за незалежнасць. А нашыя ўлады заўсёды казыраюць гэтым і кажуць, што мы – незалежная самастойная дзяржава. Мы насамрэч нічога кепскага не збіраемся рабіць”, - сказаў Мікалай Салянік.

Палітык будзе рады бачыць на акцыі ўсіх гродзенцаў розных палітычных поглядаў і з рознай сімволікай, як з нацыянальным, так і з дзяржаўным сцягам.

аз