Беларуская Служба

Мінтранс прапануе Нарвегіі адкрыць прамыя авіязносіны з Беларуссю

12.12.2019 18:08
Пра гэта было заяўлена на сустрэчы міністраў транспарту Аляксея Аўраменкі і Юна Георга Дале.
Краявід Нарвегііфота: sorbyphoto/pixabay.com/free images for commercial use

Беларусь прапануе Нарвегіі адкрыць прамыя авіязносіны паміж дзвюма дзяржавамі і перайсці на бездазвольную сістэму аўтаперавозак. Пра гэта было заяўлена на сустрэчы міністраў транспарту Аляксея Аўраменкі і Юна Георга Дале, якая адбылася падчас візіту дэлегацыі беларускіх транспартнікаў у Нарвегію 11-12 снежня. Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Гэтая сустрэча з’яўляецца першай афіцыйнай паміж міністрамі транспарту дзвюх краін за 23 гады, падкрэслілі ў прэс-службе Мінтранса Беларусі.

Разам з тым Мінтранс Беларусі прапанаваў разгледзець магчымасць ажыццяўлення аўтамабільных перавозак па бездазвольнай сістэме. Акрамя гэтага, беларускія транспартнікі прапанавалі развіваць супрацоўніцтва ў сферы электратранспарту і арганізаваць сустрэчу з нарвежскімі партнёрамі, якія займаюцца гэтым кірункам. Міністры абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы авіяцыі.

«Цяпер рэгулярныя паветраныя зносіны з Нарвегіяй адсутнічаюць. У сувязі з гэтым прапануем разгледзець магчымасць ажыццяўлення нарвежскім перавозчыкам рэйсаў як у Нацыянальны аэрапорт Мінск, так і ў рэгіянальныя аэрапорты», – адзначыў Аўраменка.

вс