Беларуская Служба

Белавія абяцае скараціць цэны білетаў

20.02.2020 16:01
Кампанія пашырае свой парк самалётаў экалагічнымі мадэлямі.
Embraer-195.
Embraer-195. Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Oscar Bovenkerk from Pixabay/CC0

20 лютага авіякампанія «Белавія» падпісала лізінгавую дамову на набыццё трох новых самалётаў Embraer E195-E2, паведаміў партал TUT.by. Вытворца называе дадзеную мадэль самым ціхім і экалагічным летаком у свеце. Самалёт разлічаны на перавозку 125 пасажыраў.

Яго расход расход паліва ніжэй на 25%, чым у папярэднікаў, і ён на 50% цішэй машын цяперашняга пакалення, – распавядаў падчас прэзентацыі новай мадэлі самалёта віцэ-прэзідэнт Embraer Commercial Aviation па Еўропе, Расіі і Цэнтральнай Азіі Марцін Холмс.

Новыя самалёты будуць задзейнічаны на рэйсах у Лондан, Барсэлону, Мюнхен, Парыж, Амстэрдам, Сочы і Нур-Султан. Першы лятак прыбудзе ў Беларусь у снежні 2020 года, два наступных – у пачатку 2021 года.

Не першы год «Белавія» абнаўляе паветраны флот. У 2019 годзе кампанія атрымала тры новыя самалёты Embraer E195 і адзін Embraer E175, вясной гэтага года паступіць яшчэ адзін Embraer E175, а ўжо ў снежні 2020 года парк самалётаў «Белавіі» папоўніцца абсалютна новым Embraer E195-E2.

Кампанія бачыць у гэтым магчымасць павысіць узровень сэрвісу, і знізіць кошты авіябілетаў за кошт эканамічнасці паветраных судоў дадзенага тыпу, – заявіў Генеральны дырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў.

юл