Беларуская Служба

У Беларусі восьмы раз ад пачатку года падаражэла паліва

23.02.2020 12:33
23 лютага ў Беларусі кошты на дызел і бензін выраслі на 1 капейку.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by IADE-Michoko from Pixabay/CC0

У гэтым годзе гэта восьмае змяненне цэнаў на паліва, падлічыла Радыё «Свабода».

Апошні раз цана на паліва змянялася 16 лютага, тады таксама дызель і бензін падаражэлі на 1 капейку.

Паводле «Белнафтахіма», змена коштаў звязана з «адмоўнай дынамікай курсу нацыянальнай валюты».
Цяпер кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Эўра складзе 1 рубель 72 капейкі, АІ-95-К5-Эўра – 1 рубель 82 капейкі, АІ-98-К5-Эўра – 2 рублі 4 капейкі, дызельнае паліва – 1 рубель 82 капейкі.

У 2019 годзе цэны на паліва мяняліся 28 разоў.

юл