Беларуская Служба

З украінскага боку гараць лясы ў зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС

06.04.2020 09:08
МНС Украіны сцвярджае, што радыяцыйны фон у норме.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneMr.Somchai Sukkasem/shutterstock

У зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС ліквідавалі два пажары, паведамілі ў Дзяржаўнай службе надзвычайных сітуацый Украіны, перадае Радыё Свабода. 

Найбольшая плошча загарання зафіксаваная ў Катоўскім лясніцтве. Так, паміж вёскамі Уладзіміраўка і Жоўтнева агонь ахапіў блізу 20 гектараў.

«У тушэнні пажару ўдзельнічалі 124 чалавекі і 28 машын (у тым ліку 2 самалёты Ан-32П і верталёт МІ-8). Агулам авіяцыя ажыццявіла 42 скідванні вады – 174 тоны», – гаворыцца ў паведамленні.

Плошча пажару каля вёскі Рагіўка перавысіла 5 гектараў, агонь быў хутка лакалізаваны.

4 красавіка ў лесе каля вёскі Уладзіміраўкі ўзнік верхавы пажар, які пачаў імкліва распаўсюджвацца моцным ветрам. Па трывозе былі паднятыя ратавальнікі.

МНС Украіны сцвярджае, што радыяцыйны фон у норме.

эж