Беларуская Служба

Сусветны банк абмяркоўвае фінансавую дапамогу ўразлівым групам насельніцтва Беларусі

01.06.2020 13:45
Пра гэта паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка Алекс Крэмер.
Доларыpasja1000/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сусветны банк абмяркоўвае фінансавую дапамогу ўразлівым групам насельніцтва Беларусі. Пра гэты запыт урада Беларусі паведаміў падчас анлайн-сустрэчы, арганізаванай у межах праекту „Адкрыты дыялог па эканамічных рэформах”, кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка Алекс Крэмер, паведамляе “Радыё Рацыя”.

“Мы атрымалі запыт ад урада Беларусі на аказанне фінансавай падтрымкі на такія мэты. Цяпер жа абмяркоўваем акалічнасці гэтай тэмы з урадам. Робім гэта як мага хутчэй. Але прадказаць вынікі цяжка, бо ў межах такіх праектаў ніколі не ведаеш, ці будуць яны рэалізаваныя, пакуль не падпішаш пагадненне аб пазыцы. Таму цяпер я не буду нічога абяцаць. Мы лічым сапраўды добрым тое, што ўрад Беларусі думае наконт падвышэння дапамогі па беспрацоўі. Пастараемся папрацаваць па гэтым пытанні, але не хачу цяпер спекуляваць наконт вынікаў”, - заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка.

Пры гэтым Алекс Крэмер выказаў занепакоенасць спробамі беларускай дзяржавы кантраляваць прыватны сектар эканомікі. Так, нядаўняя рэкамендацыя ўлады беларускім дзяржпрадпрыемствам пераходзіць на абслугоўванне ў дзяржаўныя банкі стане негатыўнай.

аз