Беларуская Служба

Пасла Беларусі выклікалі ў МЗС Чэхіі з-за слоў Лукашэнкі пра пратэсты

13.08.2020 10:03
МЗС Чэхіі: Чэшскі бок выказвае рашучы пратэст у сувязі з гэтай заявай, накіраваным супраць Чэхіі.
 .
Сцяг Чэхіі.Photo:yacubee/pixabay.com/CC0 Public Domain

МЗС Чэхіі выклікалa амбасадара Беларусі для дачы тлумачэнняў з нагоды выказванняў Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што пратэстамі, якія ўзніклі ў краіне пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў, кіравалі з Чэхіі. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Чэхіі Томаш Петржычэк, піша rbc.ru

«Амбасадар Беларусі быў выкліканы ў сераду ў МЗС для дачы тлумачэнняў з нагоды заявы прэзідэнта Лукашэнкі, з якой мы не можам пагадзіцца. Мы хочам высветліць, чаму ён гэта сказаў. Чакаем прадстаўлення доказаў», - сказаў міністр.

Па словах дыпламата, чэшскі бок выказвае рашучы пратэст у сувязі з гэтай заявай, накіраванaй супраць Чэхіі.

Выбары прэзідэнта Беларусі адбыліся 9 жніўня. Паводле папярэдніх дадзеных ЦВК краіны, на іх перамог Аляксандр Лукашэнка, атрымаўшы больш за 80% галасоў. Яно асноўная суперніца ад апазіцыі Святлана Ціханоўская атрымала больш за 10%.

Яна не прызнала вынікі выбараў і запатрабавала мірную перадачу ўлады, а пазней з'ехала з Беларусі ў Літву.

На наступны дзень, каментуючы выбары на сустрэчы са старшынёй выканаўчага камітэта - выканаўчым сакратаром СНД, кіраўніком місіі назіральнікаў ад садружнасці Сяргеем Лебедзевым, Лукашэнка заявіў, што акцыямі пратэсту, якія ўзніклі пасля мінулых выбараў, кіравалі з Польшчы, Вялікабрытаніі і Чэхіі.

аз