Беларуская Служба

«Адзін чалавек у аўтазаку з намі быў пасля Covid 19»

21.09.2020 10:04
Прафесара Варшаўскага ўніверсітэту Алеся Смалянчука затрымалі 20 верасня на маршы салідарнасці ў Гродне.
Гісторык Алесь СмалянчукАлесь Завіноўскі

Алеся Смалянчука затрымалі падчас нядзельнай акцыі ў Гродне разам з іншымі пратэстоўцамі на перакрыжаванні вуліц Вялікай Траецкай і Віленскай.

Паводле Алеся Смаленчука, у аўтазак напіхалі больш людзей, чым ён мог умясціць, усе стаялі. Не хапала паветра. Адзін чалавек у аўтазаку быў пасля Covid 19, ён сам у гэтым прызнаўся.

- Там пачалі крычаць: «Паветра, паветра» і нам уключалі вентыляцыю. Але ўсё роўна там замкнёная прастора і галавой упіраешся ў столь. Праўда, настрой быў спакойны, ніхто не панікаваў, абменьваліся думкамі, што можа стацца.

Калі міліцыянты даведаліся, што перад імі прафесар Варшаўскага ўніверсітэту, то акцэнтавалі на гэтым увагу. «Вам, напэўна, зараз прэмію ў Польшчы выпішуць?». Але Смалянчук адмовіўся з імі размаўляць.

На яго складзены адміністрацыйны пратакол, дата суда пакуль невядомая.
Алесь Смалянчук доктар гістарычных навук, ім напісаны дзясяткі кніг па гісторыі Беларусі.

Алесь Завіноўскі