Беларуская Служба

У Мінску прайшоў «Марш мудрасці»

19.10.2020 16:10
У гэты самы час з Плошчы Незалежнасці рушыў праўладны марш адстаўнікоў, прывезеных з усёй рэспублікі.
 , , 19  2020
"Марш Мудрасці", Мінск, 19 кастрычніка 2020 годаФота: TUT.BY

У панядзелак, 19 кастрычніка ў Мінску трэці тыдзень запар прайшло шэсце пенсіянераў, названае гэтым разам «Маршам мудрасці» Бабулі і дзядулі сабраліся ўжо традыцыйна на плошчы Незалежнасці. Адметнасцю сённяшняй акцыі стала сустрэча двух мерапрыемстваў. У гэты самы час з Плошчы Незалежнасці рушыў праўладны марш адстаўнікоў, прывезеных з усёй рэспублікі.

Удзельнікі Маршу мудрасці патрабавалі сыходу Аляксандра Лукашэнкі ў тым ліку і спынення гвалту на вуліцах беларускіх гарадоў. Сярод традыцыйных лозунгаў плакатах нярэдка трапляліся дасціпныя сатырычныя вершыкі: «БТ нашаму не вер – там захаваўся люты звер» або «Перастаньце людцаў біць – дайце нам спакойна жыць».

Марш мудрасці завяршыўся ўскладаннем кветак пад помнік Якубу Коласу. На працягу ўсяго шэсця кіроўцы на праспекце незалежнасці моцна гудзелі ў клаксаны, вітаючы ўдзельнікаў маршу.

эж