Беларуская Служба

МУС не задаволены мяккасцю міліцыянтаў у рэгіёнах

28.10.2020 18:02
Гэта прагучала ў выказванні міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Караева.
Юры Караеўhttps://www.youtube.com/watch?v=ZetQxY1yK8A&feature=youtu.be

Беларускія ўлады імкнуцца ўзбудзіць жорсткасць у раённых міліцыянтаў. Гэта прагучала ў выказванні міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Караева.

Паводле яго слоў, паміж сілавікамі і пратэстоўцамі «ідзе вайна».

- Ідзе вайна, ідзе непрыкрытае і наглае ўздзеянне, падмацаванае беспакаранасцю і адсутнасцю страху. І мая работа, найперш у тым, каб да кожнага раённага міліцыянта данесці, што тваё жыццё, будучыня тваіх дзяцей і шчасце тваёй жонкі залежыць ад таго, наколькі ты хутка і рашуча выхапіў зброю і вызначыш, што цябе ўжо забіваюць, а ты ўсё яшчэ спрабуеш іх угаварыць, – сказаў Караеў у інтэрв'ю, апублікаваным у YouTube

«Гэтыя словы могуць прывесці да таго, што цяпер пачнуць адбывацца больш жорсткія падзеі», – сказаў нам былы афіцэр Следчага Камітэту Андрэй Астаповіч.

- Міліцыянер у любой сітуацыі, стрэсавай ці не, калі ён не хоча прычыняць жыццю і здароўю грамадзян сур’ёзныя пагрозы, у канкрэтнай сітуацыі, ён будзе старацца ўхіліцца ад гэтага. Але ёсць такія, якія па-рознаму адносяцца да гэтай усёй сітуацыі, яны прымуць гэтыя словы як дазвол на выкарыстанне зброі ў любой сітуацыі, калі гэта патрэбна ці непатрэбна, -

Сказаў былы афіцэр Следчага Камітэту Андрэй Астаповіч, які цяпер знаходзіцца ў Польшчы пад абаронай Цэнтра беларускай cалідарнасці.

яс