Беларуская Служба

Выйшаў у свет зборнік «Годныя песні»

29.10.2020 15:16
У ім змешчаны найлепшыя нацыянальныя творы і ноты да іх: «Пагоня», «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «А хто там ідзе?»
.
.radyjo.net/Сяржук Доўгушаў

Выйшаў у свет зборнік «Годныя песні». У ім змешчаны найлепшыя нацыянальныя творы і ноты да іх: «Пагоня», «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «А хто там ідзе?» і іншыя выбітныя кампазіцыі.
Аўтарам ідэя з'яўляецца Сяржук Доўгушаў- кіраўнік спеўных сходаў, а натхненнем сталі акцыі пратэсту каля Філармоніі.

- Я назіраў на колькі папулярнымі становяцца ўсе гэтыя песні і я запытаўся, дзе можна знайсці ноты, а іх знайсці вельмі складана нават у Інтэрнэце. А людзям хочацца развучваць, хочацца спяваць. Я звярнуўся да кампазітара Косці Яськова і да хормайстра Галіны Казіміроўскай, і мы разам пачалі працаваць над гэтым спеўнікам і вось ён выйшаў.

Сяржук Доўгушаў сказаў нам, што ўсім музычным школам зборнік «Годныя песні» даступны бясплатна. Грошы на выданне спеўніка сабралі вельмі хутка праз Фэйсбук. Дапамагла беларуска Надзея Нортан з Каліфорні. Гатовыя 2 тысячы асобнікаў, хоць шмат друкарняў адмовіліся і была праблема, каб надрукаваць гэты спеўнік.

Апрацоўкі і рэдакцыі твораў, якія ўвайшлі ў зборнік, прызначаны для прафесійных, аматарскіх і вучэбных харавых калектываў змешанага складую

яс