Беларуская Служба

На працоўных Беларускага металургічнага завода, якія ўступілі ў стачку, сталі заводзіць крымінальныя справы

29.11.2020 10:03
Праваабаронцы паведамляюць, што крымінальныя справы пагражаюць яшчэ як мінімум тром работнікам БМЗ.
T
Tурмаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

На працоўных Беларускага металургічнага завода, якія ўступілі ў стачку, сталі заводзіць крымінальныя справы. Так, у Жодзіна быў затрыманы і змешчаны пад арышт член Беларускага незалежнага прафсаюза слесар-рамонтнік БМЗ Ігар Кухараў. Яму інкрымінуецца крымінальная справа «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

Праваабаронцы паведамляюць, што крымінальныя справы пагражаюць яшчэ як мінімум тром работнікам БМЗ, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

вс