Беларуская Служба

У ІЧУ правялі праверку: у супе не стае калорый

29.11.2020 11:03
Санэпідэмслужба правяла праверку і выявіла, што каша адпавядае патрабаванням, а вось энергетычная каштоўнасць супа ніжэй мінімальна дапушчальнай нормы.
T
Tурмаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Адбыўшая пакаранне ў гродзенскім ІЧУ (ізалятар часовага ўтрымання) за ўдзел у масавых мерапрыемствах жанчына напісала скаргу на ўмовы ўтрымання. Начальнік РАУС атрымаў прадпісанне выправіць недахопы.

Скардзілася жанчына найперш на дрэннае харчаванне за якое тыя, хто адбывае пакаранне, мусяць вяртаць грошы.

Санэпідэмслужба правяла праверку і выявіла, што каша адпавядае патрабаванням, а вось энергетычная каштоўнасць супа ніжэй мінімальна дапушчальнай нормы.

Зафіксавана таксама, што катлеты не адпавядаюць заяўленай вазе.

У выніку пакараны супрацоўнік кавярні, якая па дамове дастаўляе яду ў ізалятар.

Спецыялісты медыцынскай службы выявілі, што сёлета ніводнага разу не праводзілася дэзынфекцыя пасцельных прыналежнасцяў.

Выяўлены таксама недахопы з наяўнасцю медыкаментаў у аптэчках.

Па выніках маніторынга ў адрас начальніка Кастрычніцкага РАУС вынесена прадпісанне аб неабходнасці выправіць выяўленыя парушэнні.

Праўда, вязні, які выходзяць адтуль пасля адбыцця сутак кажуць, што ніякіх зменаў пакуль не адчуваецца.

Алесь Завіноўскі, Гродна