Беларуская Служба

Затрыманні на «Маршы суседзяў» у Гродне

29.11.2020 21:57
У Гродне ў нядзелю 29 лістапада на «Маршы суседзяў» затрымалі дзясяткі ўдзельнікаў. Праваабаронцы паведамляюць, што пратэстоўцаў затрымлівалі нават у Каробчыцах – прыгарадзе Гродна.
Аўдыё
  • Затрыманні на “Маршы суседзяў” у Гродне
.
Гродна. Архіўнае фотаradyjo.net

Гродзенцы збіраліся ў розных мікрараёнах горада, а таксама ў цэнтры на вуліцы Савецкай невялікімі групамі па 20-30 чалавек.

Затрымліваць людзей у мікрараёне «Вішнявец» пачалі, калі яны ўжо стаялі без бел-чырвона-белых сцягоў і лозунгаў. Пад’язджалі аўтазакі, людзі разбягаліся па дварах, але іх даганялі і цягнулі ў машыны.

Ведаючы сітуацыю, у многіх мікрараёнах, пратэстоўцы хутка праводзілі акцыі і разыходзіліся, каб іх не затрымлівалі.

У цэнтры горада на Савецкай вуліцы, нягледзячы на патрулі міліцыі, было шмат людзей. Тыя, хто выйшаў на акцыю, выкрыквалі «Жыве Беларусь!».

Тут таксама заўважна было шмат міліцыянераў пераапранутых у цывільнае. Калі паступіла каманда затрымліваць людзей, яны адразу актывізаваліся.

На Савецкай гулялі пенсіянеры з бела-чырвона-белымі парасонамі, адну з бабулек затрымалі.
Дарэчы, раніцай у нядзелю было заўважна, што мікрараёны гораду па-новаму размаляваны патрыятычнымі надпісамі і сімволікай.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ