Беларуская Служба

Дырэктара Музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіла Рыбакова прымусілі падаць у адстаўку

30.12.2020 17:42
Пасля выбараў ён і супрацоўнікі музея напісалі зварот, у якім запатрабавалі справядлівых выбараў, спынення насілля і выконвання законаў.
Міхаіл Рыбакоў фота: soyuz.by

Дырэктара Музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіла Рыбакова прымусілі падаць у адстаўку. Пра гэта ён сам паведаміў у сацыяльных сетках. Афіцыйнага тлумачэння звальнення дырэктар не дачакаўся, але ён упэўнены, што звальняюць за грамадзянскую пазіцыю. Пасля выбараў ён і супрацоўнікі музея напісалі зварот, у якім запатрабавалі справядлівых выбараў, спынення насілля і выконвання законаў.

Да музея Міхаіл Рыбакоў працаваў у дзяржустановах, быў таксама дарадчыкам па пытаннях культуры пасольства Беларусі ў Польшчы, дзе паказаў сябе як дасканалы арганізатар культурных мерапрыемстваў і прамоўтэр беларускай культуры ў Польшчы.

вс