Беларуская Служба

Чарговыя прысуды на Гродзеншчыне

24.01.2021 21:39
Напрыканцы тыдня на Гродзеншчыне вынесены два прысуды для ўдзельнікаў пратэстных акцый. 
Аўдыё
  • Чарговыя прысуды на Гродзеншчыне
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/icedmocha

Ленінскі суд Гродна асудзіў Сяргея Рымшу на тры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Яго звінавацілі ў тым, што нібыта 9 жніўня ў цэнтры Гродна ён кінуў камень у аўтобус з АМАПам. Яго абвінавацілі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Пацярпелымі выступалі шэсць супрацоўнікаў міліцыі. Справа Рымшы расцягнулася па часе, яна разглядалася з лістапада мінулага году.

22 студзеня ў Слонімскім раённым судзе абвешчаны прысуд Кацярыне Салевіч, маці малалетняга дзіцяці. Суд палічыў, што яна наўмысна публічна абразіла прадстаўніка ўлады ў тэлеграм-канале.

Пацярпелым прызнаны міліцыянт АМАП, фатаграфію і асабістую інфармацыю якога яна рэпостнула. Паводле матэрыялаў следства, пад рэпостам дзяўчына размясціла паведамленне «з тэкстам абразлівага зместу, якія прыніжае гонар і годнасць міліцыянера».

Салевіч прысудзілі год «хатняя хімія» і абавязалі выплаціць «пацярпеламу» 1000 рублёў маральнай кампенсацыі.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ