Беларуская Служба

Тры гады "хіміі" за інсталяцыю

27.02.2021 19:06
Мужчын абвінавачвалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 339 КК (Злоснае хуліганства) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). 
  ,
Інсталяцыя за якую, двух мінчукоў прысудзілі да хіміі .

Двух мінчукоў асудзілі на тры гады "хіміі" за артыстычную інсталяцыю, паведамляе і Праваабарончы цэнтр "Вясна".

Мужчын абвінавачвалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 339 КК (Злоснае хуліганства) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). 

Паводле звестак абвінавачвання, яны ўначы з 20 на 21 лістапада на адной з вуліц у раёне "Інстытута культуры" зрабілі інсталяцыю ў выглядзе пудзілаў з фотаздымкамі старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і амапаўца ў балаклаве на фоне бел - чырвона-белага сцяга.

эж