Беларуская Служба

Віцябляне патрабуюць падоўжыць кантракт з доктарам Уладзімірам Мартавым

05.03.2021 17:55
Лекар не пабаяўся публічна расказаць пра рэальную сітуацыю з пандэміяй каранавіруса.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Laddawanpunna

Віцябляне стварылі электронную петыцыю да аблздара з патрабаваннем падоўжыць кантракт загадчыку аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі ЛХМД Уладзіміру Мартаву. Віцебскі лекар стаў адным з першых у Беларусі, хто сумленна казаў пра сітуацыю з COVID-19. Таксама Уладзімір самааддана ратаваў пацыентаў і не раз дэманстраваў нязгоду з дзеяннямі беларускіх уладаў. «Мы лічым, што ў XXI стагоддзі звальненне за праўду бесчалавечна!» – адзначаюць аўтары петыцыі.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск

здымак мае ілюстрацыйны характар