Беларуская Служба

У Мінску і Наваполацку праходзілі затрыманні

11.04.2021 15:00
У Мінску 10 красавіка супрацоўнікі міліцыі хадзілі па кватэрах у мікрараёне Чыжоўка і затрымлівалі людзей.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні 9-10 красавіка ў Мінску і Наваполацку (Віцебская вобласць).

Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», у Мінску 10 красавіка супрацоўнікі міліцыі хадзілі па кватэрах у мікрараёне Чыжоўка і затрымлівалі людзей. Прозвішчы затрыманых высвятляюцца.

Увечары 9 красавіка на вуліцы Захарава затрыманы Максім Махнач. Дома затрыманы 25-гадовы Юрый Бандарэнка. У яго кватэры прайшоў ператрус у рамках справы па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Мужчыну змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.

Таксама паведамляецца аб затрыманні Зміцера Лянчэўскага. Яму патэлефанавалі супрацоўнікі ДАІ і папрасілі выйсці да аўтамабіля, нібыта ён няправільна прыпаркаваны. Пасля гэтага адвезлі ў Фрунзенскае РУУС, дзе склалі пратакол. У цяперашні час мужчына змешчаны на Акрэсціна.

ав