Беларуская Служба

Мінінфарм спыніў вяшчанне тэлеканала «Euronews» у Беларусі

12.04.2021 09:36
Узамен пачынае вяшчанне «Перамога» – тэлепраграма пра Вялікую Айчынную вайну, расійскай вытворчасці.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo:tookapic /pixabay.com/CC0 Public Domain

Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства інфармацыі.

12 красавіка 2021 г. са спісу замежных сродкаў масавай інфармацыі, якія атрымалі дазвол на распаўсюд у Рэспубліцы Беларусь Міністэрствам інфармацыі выключаная замежная тэлепраграма Euronews. Тэрмін дзеяння раней выдадзенага дазволу на распаўсюд на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь мінуў.

Разам з тым з сённяшняга дня ў Рэспубліцы Беларусь пачынае вяшчанне «Перамога» – тэлепраграма пра Вялікую Айчынную вайну, расійскай вытворчасці, створаны да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У эфіры тэлепраграмы – класіка савецкага ваеннага кіно, расійскія фільмы і серыялы, дакументальныя праграмы пра Вялікую Айчынную вайну, сведчанні ветэранаў, інтэрв'ю з гісторыкамі і экспертамі, а таксама знаходкі і адкрыцці пошукавых атрадаў.

ав

Журналіста Змітра Казакевіча аштрафавалі на 1740 рублёў

18.03.2021 08:44
У судзе ён працытаваў Оруэла і хацеў падарыць суддзі кніжку «1984» .

Журналістаў, якія асвятляюць несанкцыянаваныя акцыі, плануюць прыраўняць да ўдзельнікаў гэтых акцый

31.03.2021 13:14
Пра гэта паведаміў старшыня прарэжымнага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Генедзь Давыдзька.