Беларуская Служба

Валерый Цапкала: З Беларусі пачалі выводзіць грошы

06.05.2021 11:57
У відэа, змешчаным на ютуб-канале Валерыя Цапкалы, расказваецца пра шэрыя схемы, дзякуючы якім грошы і выводзяцца з Беларусі.
Валерый ЦапкалаКадр з фільму

З Беларусі пачалі выводзіць грошы – такое сцвярджэнне агучыў экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Валерый Цапкала ў сваім расследаванні. Палітык нагадвае, што самыя буйныя беларускія прадпрыемствы знаходзяцца ў плачэўным фінансавым становішчы, якое можна патлумачыць толькі адным:

-Тлумачэнне можа быць толькі адно: з Беларусі пачалося актыўнае вывядзенне грошай. Відаць, рэжым адчувае набліжэнне канца. Канешне, гэта рабілася і раней, праз гэтак званыя гандлёвыя дамы ці замежных дзілераў, якіх кантралюе Лукашэнка ці яго дзеці. Грошы пачалі выводзіць не ўчора, рэжым пачаў рыхтавацца задоўга да падзей 2020 году. Аднак, у апошнім часе ён набраў сапраўды каласальны маштаб.

У відэа, змешчаным на ютуб-канале Валерыя Цапкалы, расказваецца пра шэрыя схемы, дзякуючы якім грошы і выводзяцца з Беларусі.

ав

NEXTA: «Лукашэнка. Залатое дно» – толькі пачатак у ланцужку расследаванняў пра карупцыю ў атачэнні Лукашэнкі

09.03.2021 12:02
Фільм каманды NEXTA менш чым за суткі сабраў мільён праглядаў.

Фільм «Лукашэнка. Залатое дно» паглядзелі амаль 3 мільёны 200 тысяч інтэрнаўтаў

10.03.2021 15:30
- Гэты фільм фармуе грамадскую думку,- кажа Анатоль Лябедзька, які выступіў у фільме, і які здаўна расследуе, як Лукашэнка злоўжывае дзяржаўнымі сродкамі.