Беларуская Служба

Мінімум трох чалавек асудзілі ў выходны дзень

12.05.2021 09:32
Cуды над затрыманымі па палітычных прычынах прайшлі патаемна.
Здымак мае ілюстрацыйны характарspring96.org

Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведаміў пра тое, што ў выходныя патаемна асудзілі трох беларусаў. Вярхоўны суд не паведамляў аб працы дзяжурных суддзяў, таму суды прайшлі таемна.

Усіх асуджаных затрымалі 9 траўня і склалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП за несанкцыянаванае пікетаванне. Да гэтага часу  вядомыя вынікі трох судоў за 10 траўня, якія прайшлі ў Мінскім раённым судзе. Справы траіх чалавек разглядзеў дзяжурны суддзя Вадзім Казей:

44-гадовага Дзмітрыя Васільева арыштавалі на 10 сутак;
48-гадовую Людмілу Пушыну асудзілі на 20 сутак;
36-гадовую Валянціну Сташэўскую аштрафавалі на 2900 рублёў (100 базавых).

Вярхоўны суд раней не паведамляў, што на выходных будуць працаваць дзяжурныя суддзі, таму ўсе суды прайшлі ў закрытым рэжыме.

юл