Беларуская Служба

У Гомелі затрымалі больш за 15 работнікаў «Беларуснафты»

17.05.2021 16:54
Аднаму з затрыманых высунулі абвінавачанне па крымінальнай справе.
T
Tурмаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Гомелі затрымалі больш за 15 работнікаў «Беларуснафты». Як паведамляюць калегі затрыманых, некаторых забралі проста на працы. Аднаму з затрыманых высунулі абвінавачанне па крымінальнай справе, паведамляе tut.by.

Затрыманыя – гэта работнікі падраздзялення сейсмаразведкі. Паводле меркаванняў, мужчыны размаўлялі ў нефармальным карпаратыўным чаце, дзе свабодна выказвалі свае думкі з нагоды грамадска-палітычнай абстаноўкі ў краіне, і «сказалі нешта не тое».

Нядаўна стала вядома пра затрыманне работніка «Беларуснафты» Дзмітрыя Грышчанкі, які ў кастрычніку мінулага года запісаў відэазварот ад імя супрацоўнікаў прадпрыемства супраць гвалту.

Паводле сяброў Дзмітрыя, яго затрымалі па падазрэнні ў арганізацыі беспарадкаў.

вс