Беларуская Служба

Анатоля Лябедзьку асудзілі на 30 сутак

17.05.2021 19:51
Лябедзьку абвінавацілі ва ўдзеле ў масавым несанкцыянаваным мерапрыемстве. 
Анатоль ЛябедзькаБеларускі партызан

На 30 сутак арышту асуджаны Анатоль Лябедзька – прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе. 

Суд працягваўся дзве хвіліны. Лябедзьку абвінавацілі ва ўдзеле ў масавым несанкцыянаваным мерапрыемстве. Палітыка Аб’яднанай грамадзянскай партыі затрымалі 14 мая, калі ён прыехаў падтрымаць моладзь, якую судзілі па «справе студэнтаў». Міліцыянты палічылі наяўнасць людзей каля суда несанкцыянаванай акцыяй.

Судзілі Лябедзьку ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя адхіліла ўсе хадайніцтвы Лябедзькі.

вс