Беларуская Служба

Не спадаюць рэпрэсіі ў дачыненні да журналістаў і грамадзянскіх актывістаў у Віцебскім рэгіёне

23.07.2021 09:37
На гэтым тыдні сілавікі ладзяць інтэнсіўныя мерапрыемствы, з мэтай аказаць ціск на прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.
  ,
Затрыманні ў Беларусі, архіўtwitter/Franak Viaczorka


У Докшыцах 22 ліпеня з ператрусам прыйшлі да Юрыя Стадольніка.
У Глыбокім Кіру Кісялёву выклікалі ў мясцовы РАУС. У журналісткі-фрылансера з Глыбокага Таццяны Смоткінай сілавікі ўчынілі ператрус, пасля якога забралі тэлефон і сістэмны блок камп'ютара.

21 ліпеня ў Полацку прайшоў ператрус у старшыні рэвізійнай камісіі Свабоднага прафсаюза ААТ «Полацк-Шкловалакно» Віктара Стукава. Самога Віктара не затрымалі, але забралі ў яго тэлефон. Таксама 21 ліпеня ў Віцебску прайшлі шэсць ператрусаў у грамадзянскіх актывістаў, якія, магчыма, бралі ўдзел у працы мясцовых тэлеграм-каналаў.

Святаслаў Бруйко, Віцебск