Беларуская Служба

Паводле літоўскіх улад, у Гродне на магчымасць перайсці на бок Літвы чакае нават 2 тысячы мігрантаў

02.08.2021 13:37
Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы Відас Мачайціс.
-
Прэм'ер-міністра Літвы Інгрыда Сіманіце і еўракамісар Ілва Ёхансан PAP/EPA/LAIMA PENEK / LITHUANIAN GOVERNMENT/ HANDOUT

Памежныя службы Літвы за апошнія суткі затрымалі амаль трыста нелегалаў. Так шмат людзей ніколі не спрабавалі патрапіць у гэтую краіну за такі кароткі час. У сувязі з міграцыйным крызісам у Вільню прыбыла еўракамісар па ўнутраных справах Ілва Ёхансан.

Zerkalo.io паведамляе, што ў Мінск пачалі лётаць самалёты яшчэ з трох гарадоў Ірака: Сулейманава, Басры і Эрбіля. Інфармацыя аб рэйсах з'явілася ў сезонным раскладзе Нацыянальнага аэрапорта.

З пачатку года на літоўска-беларускай мяжы затрыманыя амаль чатыры тысячы нелегалаў з Азіі і Афрыкі, амаль у 40 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.

ав

Эстонія будзе рэгулярна абменьвацца з ЗША інфармацыяй аб сітуацыі на літоўска-беларускай мяжы

01.08.2021 16:22
За мінулыя суткі літоўцы затрымалі яшчэ 144 чалавекі, якія спрабавалі незаконна трапіць у Літву.