Беларуская Служба

Калеснікава і Знак абскардзілі прысуды

22.09.2021 09:35
Члены прэзідыума Каардынацыйнага савета беларускай апазіцыі Марыя Калеснікава і Максім Знак падалі скаргі на прысуд суда.
Максім Знак і Марыя Калеснікавафота штабу Бабарыкі

Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», «Марыя Калеснікава і Максім Знак абскардзілі прысуды. У хуткім часе адбудуцца новыя судовыя слуханні з іх удзелам. Палітвязні будуць чакаць іх у СІЗА ў Мінску».

Адзначаецца, што прысуд Калеснікавай і Знака павінен быў уступіць у сілу з 21 верасня, калі б не быў абскарджаны.

6 верасня Мінскі абласны суд прызнаў Калеснікаву вінаватай па трох артыкулах КК Беларусі – у змове з мэтай захопу ўлады, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і публічных закліках да дзеянняў, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы, і прысудзіў да 11 гадоў турмы. Адначасова суд прыгаварыў Знака да 10 гадоў зняволення, прызнаўшы яго вінаватым у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і змове з мэтай захопу ўлады.

ав/naviny.by