Беларуская Служба

Палітвязню Ігару Банцару хочуць змяніць рэжым з «хіміі» на выпраўленчую калонію

22.09.2021 14:00
«Трэцюю галадоўку я ўжо не вытрымаю».
Ігар Банцаркрыніца: https://nn.by/?c=ar&i=269510

Такога рашэння дамагаецца адміністрацыя папраўчай установы адкрытага тыпу №9 Віцебска, дзе мужчына адбывае зняволенне. Яго абвінавачваюць у парушэнні правілаў адбыцця пакарання на «хіміі». Суд павінен прыняць рашэнне 23 верасня, паведамляе Вясна.

Адміністрацыя прад'яўляе прэтэнзіі Банцару за 6 эпізодаў. Сярод іх: заснуў на крэсле, не пагаліўся, не выканаў каманду «адбой». Адміністрацыя лічыць, што гэтага дастаткова, каб замяніць Банцару абмежаванне волі на пазбаўленне волі.

Ігар лічыць прэтэнзіі адміністрацыі палітычным ціскам. «Я адмовіўся падпісаць прашэнне аб памілаванні», – адзначыў ён.

«Трэцюю галадоўку я ўжо не вытрымаю, але я не магу гарантаваць, што яе не будзе», – дадаў Банцар.

ав/Вясна

На паседжанні Хельсінскай камісіі ЗША разгледжана беларускае пытанне

22.09.2021 09:54
Мова варожасці і заклікі да гвалту дзяржаўных медыяў Беларусі і пазіцыя саюзнікаў ЗША, якія працягваюць супрацу з Лукашэнкам – гэта толькі два пытанні, разгледжаныя на паседжанні Хельсінскай камісіі ЗША, якое прайшло 22 верасня ў Вашынгтоне.