Беларуская Служба

Лукашысты пачынаюць судзіць «рэйкавага партызана», якому пры затрыманні прастрэлілі калені

05.12.2022 11:17
Сям'я мужчыны лічыць, што ён не мае дачынення да выстаўленых абвінавачванняў.
Віталь Мельнік і момант яго затрымання лукашыстамі фота з сайту Праваабарончага цэнтру «Вясна»

Сёння, 5 снежня, лукашысты пачынаюць судзіць «рэйкавага партызана» Віталя Мельніка, якому пры затрыманні сілавікі прастрэлілі калені. У закрытым рэжыме крымінальную справу разглядае Мінскі абласны суд і лукашысцкі суддзя Анжаліка Данілава, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Мельніка вінавацяць у тым, што ў сакавіку 2022 года на чыгуначным перагоне Навасады – Барысаў ён нібыта падпаліў рэлейную шафу святлафора аўтаматычнага блакавання. Гэта вывела з ладу сістэму сігналізацыі.

У лістападзе ў лісце на свабоду Віталь Мельнік пісаў, што з-за наступстваў ранення не можа нармальна хадзіць. Па сукупнасці пакаранняў па выстаўленых абвінавачаннях яму можа пагражаць зняволенне ад 10 да 20 гадоў.

Праваабаронцы пішуць, што ў Мельніка ёсць маленькае дзіця. Сям'я лічыць, што ён не мае дачынення да выстаўленых абвінавачванняў і звязвае яго затрыманне з помстай мясцовага суддзі, а таксама тым, што раней у Віталя Мельніка была судзімасць, паведамляе «Еўрарадыё».

вс