Беларуская Служба

Сёння год з пачатку мірных пратэстаў у Беларусі

09.08.2021 07:03
Беларусы нагадваюць пра тыя падзеі, публікуючы ў сацыяльных сетках выніковыя пратаколы з выбараў.
Protesty na Białorusi.
Protesty na Białorusi. shutterstock.com/Alex_Bar

З гэтых пратаколаў вынікае адрозны ад афіцыйнага вынік галасавання. Паводле пратакола з выбарчага ўчастка ў Новай Баравой , 9 жніўня Лукашенка атрымаў 132 галасы, а Святлана Ціханоўская – 2341.

Па афіцыйным пратаколе, на выбарчым участку №8 Першамайскага раёна Мінска за Аляксандра Лукашэнку прагаласавала 705 чалавек, за Святлану Ціханоўскую — 1869. Ціханоўская перамагла з перавагай у два разы!

Еўрарадыё знайшло таксама дадзеныя па суседнім, 9-м участку, які месціцца ў адным будынку — сярэдняй школе №73 па вуліцы Калініна 17. Там за Лукашэнку прагаласавалі 927 чалавек, за Ціханоўскую — 309. Як такое можа быць, задаюцца пытаннем журналісты, каб адзін дом на вуліцы галасаваў — за Ціханоўскую, іншы — за Лукашэнку? 

Платформа «Голос» завяршыла альтэрнатыўны падлік галасоў на выбарах 2020 году. Паводле аналітыкаў, Ціханоўская набрала сама меней 3 мільёны галасоў, перамагаючы на выбарах 2020 году ў першым туры.

юл

Беларусы Польшчы далі Лукашэнку 3 галасы

09.08.2020 20:58
Грамадскія актывісты агучылі вынікі альтэрнатыўнага галасавання пад Амбасадай Беларусі ў Варшаве.

Беларусы Варшавы правялі альтэрнатыўнае галасаванне

10.08.2020 16:59
 «Калісьці маё дзіця запытаецца: «Мама, а што рабіла ў 2020 годзе» і мне будзе не сорамна глядзець ёй у вочы».

Пацярпелы ад сваволля беларускіх сілавікоў: «Уся падлога спортзалы РУУС была залітая крывёю»

14.08.2020 18:42
Паводле афіцыйных дадзеных, каля 7 тысяч чалавек прайшлі праз канвеер гвалту ашалелых сілавікоў. 

Затрыманы ў Беларусі паляк: Нацыянальнасць стала падставай для дадатковых пабояў

17.08.2020 15:59
Двое маладых палякаў разам з як мінімум сямю тысячамі беларусаў трапілі ў канвеер гвалту, здзекаў і прыніжэння, які стаіць на ахове «заваёваў» рэжыму Лукашэнкі.

Уцякач з Беларусі: Наша будучыня можа быць шчаслівай толькі, калі Беларусь будзе свабоднай

09.08.2021 09:09
За апошні год наш герой, як і ўся Беларусь перажыў трансфармацыю – з абыякавага абывацеля ён ператварыўся ў грамадзяніна, удзельніка стачкі, затрыманага на суткі.

Яўген Дудкін з БХД: Беларусы ўрэшце перамогуць

07.08.2021 08:37
Паводле Яўгена, цяпер для ўсіх партыйных структур самым галоўным павінен быць чалавек.

Небывалыя рэпрэсіі супраць журналістаў са жніўня 2020 года

09.08.2021 08:12
Беларуская асацыяцыя журналістаў прыводзіць трагічныя лічбы года для незалежных СМІ.