Беларуская Служба

Польскае медычная місія дапаможа Малаві

09.08.2019 12:17
Менавіта Малаві найбольш пацярпела ў выніку прыроднага бедства, цыклонуя Idai  – як мінімум 800 тысяч чалавек адчулі яго наступствы.
Polska Misja Medyczna apeluje o pomoc dla mieszkańców afrykańskiego państwa MalawI
Polska Misja Medyczna apeluje o pomoc dla mieszkańców afrykańskiego państwa MalawIPAP/Kate Bartlett

Дабрачынная арганізацыя заклікае дапамагчы гэтай афрыканскай дзяржаве. Сёлета ў сакавіку праз тэрыторыю Малаві прайшоў разбуральны цыклон Idai. Сярод іншых разбурэнняў катаклізм знішчыў вялікую колькасць пунктаў медычнага абслугоўвання.

Невялічкая дзяржава Малаві размешчана ва ўсходняй частцы Афрыкі, паміж Танзаніяй і Замбіяй. Менавіта Малаві найбольш пацярпела ў выніку прыроднага бедства – як мінімум 800 тысяч чалавек адчулі яго наступствы.

Польская медычная місія мае ў Малаві двух лекарак і некалькіх мясцовых медпрацаўнікоў. Эва Пекарска з Польскай медычнай місіс паведаміла, што арганізацыя распачала збору сродкаў на пакупку адмысловага апарату для мясцовага Шпіталя імя  Каралевы Елізаветы.

’’Колькасць чалавек, якія хварэюць на сухоты, на іншыя хваробы лёгкіх гвалтоўна вырасла. У сувязі з гэтым неадкладна трэба купіць адмысловы апарат, які называецца бронхафібраскоп. Менавіта ён эфектыўна дыягнастуе сухоты ды іншыя хваробы лёгкіх.’’

Дадзены апарат каштуе крыху больш за 5 тысяч долараў. Кожны можа падрымаць дабрачынную акцыю на інтэрнэт старонцы Польскай медычнай місіі.    

IAR/эж