Беларуская Служба

У Варшаве пахавалі целы забытых ахвяр камуністычнага тэрору

22.09.2019 16:12
На Вайсковых могілках «Павонзкі» у Варшаве адбылося ўрачыстае пахаванне 22 жаўнераў, забітых камуністамі ў 1940-ыя і 1950-ыя гады.
Warszawskie Powązki
Warszawskie PowązkiFotokon/Shutterstock

Гэта людзі, чые рэшткі Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы (ІПН) знайшоў за апошнія гады раскопак у квадратах «Ł» і «Łll» вайсковых могілак на Павонзках.

Раскопкі вяліся ў 2012-2017 гадах. Былі выяўлены парэшткі каля 300 чалавек. Да гэтага часу ўдалося ідэнтыфікаваць 71 асобу.

Забітыя героі будуць пахаваны ў пантэоне "Маўзалеі выклятых жаўнераў", паведаміла намеснік дырэктара Бюро пошуку і ідэнтыфікацыі ІПН Ганна Шелаг.

Ва ўрачыстым пахаванні ўзялі ўдзел семʼі забітых герояў, прадстаўнікі ўлады, дзяржаўных устаноў і патрыятычных арганізацыяў.

ПР/юл