Беларуская Служба

Абвешчана дата першага пасяджэння новага парламента

18.10.2019 12:08
Паводле прэс-сакратара прэзідэнта Польшчы, пачэснымі старшынямі Сейму і Сенату ўпершыню ў гісторыі стануць жанчыны. 
Sejm RP
Sejm RPArtur Bogacki/ Shutterstock

Сейм ІХ склікання і Сенат Х склікання распачнуць сваю працу 12 лістапада. Пра гэта паведаміў у эфіры Польскага тэлебачання прэс-сакратар прэзідэнта Польшчы Блажэй Спыхальскі.

- Ёсць закон, паводле якога паўнамоцтвы Сейму працягваюцца чатыры гады. Цяперашні Сейм пачаў працу чатыры гады таму 12 лістапада, а працягне працу да 11 лістапада. Таксама прэзідэнт павінен склікаць першае пасяджэнне парламенту не пазней чым праз 30 дзён пасля выбараў. У сувязі з тым, што я пералічыў раней, дата 12 лістапада з’яўляецца абсалютна ўласцівай.

Паводле прэс-сакратара прэзідэнта Польшчы, пачэснымі старшынямі Сейму і Сенату ўпершыню ў гісторыі стануць жанчыны. Першым пасяджэннем Сенату будзе кіраваць Барбара Борыс-Даменцка, а Сейму Івона Сьледзіньска-Катарасіньска, абедзве парламентарыі прадстаўляюць апазіцыйную Грамадзянскую кааліцыю. Паводле польскага заканадаўства і традыцыі, працу парламенту распачынае самы старэйшы абраннік народу.       

IAR/эж