Беларуская Служба

Польшча не лічыць «вызваленнем» заняццё Варшавы Савецкай Арміяй

17.01.2020 17:38
Пасля завяршэння нямецкай акупацыі Варшавы, новая, падкантрольная Сталіну ўлада Польшчы, распачала маштабны і паслядоўны пераслед удзельнікаў антыгітлераўскага падполля.
  , 1945
Руіны старой Варшавы, 1945 год wikipedia.org/Anonimowy pracownik Polskiej Agencji Prasowej/Anonymous employee of the Polish Press Agency - Warszawa stolica Polski, Społeczny Fundusz Odbudowy Stolicy, wyd. II, Warszawa 1949, p. 101/Public Domain

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі (Paweł Jabłoński) у 75-ю гадавіну завяршэння нямецкай акупацыі Варшавы заявіў, што ўваходжанне савецкіх войскаў і 1-ай Арміі Войска Польскага ў горад не было вызваленнем:

-17 студзеня 1945 года, Чырвоная Армія ўвайшла ў Варшаву, у зруйнаваную Варшаву. Менавіта Чырвоная Армія стаяла і глядзела, як немцы некалькі месяцаў руйнавалі Варшаву. Гэта не было вызваленнем, наступіла чарговая ўжо камуністычная няволя. Мы павіны памятаць пра гэта, адначасова шануючы індывідуальныя ахвяры жаўнераў. Мы павінны памятаць пра ўвесь кшталт тых падзеяў; памятаць, хто пачаў тую вайну, і хто ў яе выніку на 50 гадоў апанаваў Цэнтральную Еўропу.

Пасля завяршэння нямецкай акупацыі Варшавы, новая, падкантрольная Сталіну ўлада Польшчы, распачала маштабны і паслядоўны пераслед удзельнікаў антыгітлераўскага падполля.

IAR/эж