Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы зацвердзіў новы склад Дзяржаўнай выбарчай камісіі

20.01.2020 12:51
Польскі лідар Анджэй Дуда заявіў, што Выбарчая камісія – гэта гарант дэмакратыі ў Польшчы. 
      ,
Урачыстасці зацвярджэння новага складу Дзяржаўнай выбарчай камісіі, Прэзідэнцкі палац у ВаршавеPAP/Paweł Supernak

У выбарчай камісіі будуць працаваць дзевяць суддзяў: сямёра былі абраныя Сеймам, аднаго прапанаваў старшыя Вышэйшага адміністрацыйнага суду і яшчэ аднаго старшыня Канстытуцыйнага суду.

Падчас урачыстасці зацвярджэння новага складу Дзяржаўнай выбарчай камісіі, якая адбывалася ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве, польскі лідар Анджэй Дуда заявіў, што Выбарчая камісія – гэта гарант дэмакратыі ў Польшчы:

-Панове, вы вельмі дасведчаныя адвакаты. Частка з вас ужо мае вопыт працы ў Дзяржаўнай выбарчай камісіі і гэта вельмі істотна. У мяне няма ніякіх сумневаў у тым, што панове выдатна падрыхтаваныя да выканання дадзенай місіі.     

Тэрмін паўнамоцтваў суддзяў-чальцоў Дзяржаўнай выбарчай камісіі, абраных Сеймам, складае чатыры гады, а рэшта чальцоў Камісіі будзе працаваць там там дзевяць гадоў. 

IAR/эж